В.Януковіча шукаюць па падазрэнні ў наўмысным забойстве
  2014-02-26 14:55:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віктар Януковіч аб'яўлены ў вышук на падставе падазрэнняў у наўмысным забойстве людзей. Суд прыняў рашэнне аб яго затрыманні. Пра гэта паведаміў журналістам в.а. генеральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі.

Паводле яго слоў, пошукам В.Януковіча займаюцца адпаведныя падраздзяленні Службы бяспекі і МУС Украіны. Ён нагадаў, што крымінальная справа заведзена "па фактах забойстваў", у ёй пакуль фігуруюць 50 асоб.

Учора Вярхоўная Рада Украіны прыняла рашэнне звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з просьбай прыцягнуць да адказнасці Януковіча і іншых службовых асоб "за злачынствы супраць чалавечнасці падчас мірных акцый пратэстаў грамадзян". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040