ЗША зробяць усё магчымае для аказання дапамогі Украіне і маюць намер даць ёй крэдыт у памеры 1 млрд. долараў. Пра гэта заявіў Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры ў аўторак у Кіеве.
Джон Кэры ў той дзень прыбыў у Кіеў, пачаўшы свой першы на пасадзе Дзяржсакратара ЗША візіт ва Украіну. На прэс- канферэнцыі па выніках візіту ён паведаміў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама распарадзіўся задзейнічаць усе спосабы аказання непасрэднай эканамічнай дапамогі Украіне, а Кангрэс ЗША гатовы прыняць рэзалюцыю адносна прадастаўлення эканамічнай падтрымкі Кіеву.
Дж. Кэры адзначыў, што амерыканскі бок таксама акажа дапамогу Украіне ў супрацьдзеянні праблемам, якія ўзніклі ў эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй.
Паводле яго слоў, у выпадку эскалацыі канфлікту ў Крыме, ЗША і іх заходнім партнёрам давядзецца прыняць дыпламатычныя і эканамічныя меры для ізаляванасці Расіі. Ён адзначыў, што Расія павінна падтрымаць ідэю накіраваць міжнародных назіральнікаў ва Украіну для ацэнкі сітуацыі і расследавання пагроз там. Ён таксама заклікаў Расію правесьці непасрэдныя кантакты і дыялогі з новым урадам Украіны.
Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк пасля сустрэчы з Дж. Кэры сказаў журналістам , што ён і Дзяржсакратар ЗША абмеркавалі магчымасць аказання Украіне эканамічнай дапамогі, Дж. Кэры запэўніў яго, што ЗША гатовыя прадаставіць Украіне фінансавую дапамогу. - 0 -