Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў заявіла, што зараз колькасць жыхароў Сірыі, якія дамагаюцца статусу бежанцаў у Ліване, перавысіла 957,7 тыс., павялічыўшыся за тыдзень на 15 тысяч чалавек.
УВКБ вызначыла рэгістрацыйныя пункты ў некаторых раёнах Лівана, каб рэгістраваць сірыйскіх бежанцаў. На сённяшні дзень 50,1 тыс. чалавек яшчэ не зарэгістраваны, гаворыцца ў дакладзе Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. - Р -