У мінулым годзе назіраўся хуткі рост даходаў сельскага насельніцтва ў бедных раёнах Кітая. Чыстыя даходы на душу насельніцтва ў іх склалі 5519 юаняў (1 дол. ЗША - 6,15 юаня), за вылікам цэнавага фактару яны фактычна выраслі на 13,4 прац. у параўнанні з 2012 г., што на 4,1 працэнтнага пункта вышэй за сярэдні ўзровень даходаў сельскага насельніцтва краіны. Такая інфармацыя была апублікавана ў панядзелак Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР.
Да бедных раёнаў Кітая адносяцца 592 бедныя паветы дзяржаўнага значэння і 14 асабліва бедных раёнаў, якія ўтвараюць суцэльную тэрыторыю.
Як паведамілі ва ўпраўленні, зарплата з'яўляецца асноўнай крыніцай росту даходаў сельскага насельніцтва ў бедных раёнах краіны. Так, у 2013 годзе заробак у сярэднім павялічыўся на 22,7%. Доля яго ў гадавым росце даходаў дасягнула 53,3 працэнта.
Упарадкаванне эканамічнай структуры і перамяшчэнне вытворчасці будуць спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў у бедных раёнах.
У апошнія гады ўрад Кітая прыкладае вялікія намаганні да барацьбы з беднасцю. Акцэнт у гэтай працы зроблены на прыярытэтным развіцці эканомікі 592 асабліва бедных паветаў, якія сканцэнтраваны, галоўным чынам, у раёнах старых рэвалюцыйных баз і кампактнага пражывання нацменшасцяў, у аддаленых і бедных раёнах Цэнтральнага і Заходняга Кітая. -0 -