Дзяржаўны Інфармацыйны Цэнтр Кітая прагназуе 7,4-працэнтны эканамічны рост у другім квартале ў Кітаі
  2014-04-28 14:51:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр Кітая сёння апублікаваў прагноз аб тым , што ў другім квартале бягучага года рост кітайскай эканомікі складзе 7,4 працэнта і будзе назірацца тэндэнцыя зніжэння тэмпаў эканамічнага росту і павелічэння фінансавых рызык.

У дакладзе, апублікаваным у панядзелак у газеце " Чжунго чжэнцюаньбаа" / " Каштоўныя паперы"/, Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр, які адносіцца да Дзяржаўнага камітэту па справах развіцця і рэформаў, адзначае, што запаволенне тэмпаў росту кітайскай эканомікі, у асноўным, з'яўляецца вынікам паглыблення рэформаў і ўрэгулявання эканамічнай мадэлі.

"Эканамічны рост знаходзіцца ва ўмераных межах", - адзначаецца ў паведамленні цэнтра.

У першым квартале рост кітайскай эканомікі склаў 7,4 %, што стала самым нізкім квартальным ростам за перыяд пасля трэцяга квартала 2012 года.

Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр прагназуе , што ў другім квартале ў краіне захаваецца ранейшая тэндэнцыя эканамічнага развіцця з нязначным падзеннем.

Ён адзначае, што рызыкі, звязаныя з рынкам нерухомасці і абавязкамі мясцовых урадаў, а таксама перавытворчасцю з'яўляюцца галоўнымі пагрозамі фінансавай стабільнасці ў краіне.

Пасля інтэнсіўнага росту ў апошнія гады ў цяперашні час на "перагрэтым" рынку нерухомасці Кітая назіраецца ўсё больш прыкметаў "астуджэння". У некаторых гарадах такіх, як Ханчжоу і Шанхай, нават зафіксавана зніжэнне коштаў на жыллё, тое, што адбываецца ў мэтах стымулявання збыту.

"Змены рынкавых чаканняў і ўрэгуляванне галіны нерухомасці, магчыма, прывядуць да сістэматычных рызыкаў, якія будуць адбівацца на звязаных з рынкам нерухомасці галінах, а таксама фінансавай і эканамічнай стабільнасці", - папярэдзіў цэнтр .

У дакладзе ён рэкамендаваў кітайскаму ўраду правядзенне актыўнай фінансавай палітыкі і ўраўнаважанай манетарнай палітыкі.

У выпадку неабходнасці Кітай павінен знізіць працэнт адлічэнняў у рэзервовы фонд па банкаўскіх дэпазітах , адзначыў Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040