Валютныя рэзервы Кітая на канец першага квартала 2014 выраслі да 3,95 трлн. дол. ЗША, што на 130 млрд. дол. больш у параўнанні з канцом мінулага года. Пра гэта сведчаць апублікаваныя сёння дадзеныя Народнага банка Кітая.
На канец 2013 валютныя рэзервы краіны склалі 3,82 трлн. долараў, павялічыўшыся супраць узроўню папярэдняга года на 509.7 млрд. долараў , што стала самым вялікім прыростам за ўсю гісторыю.
Пры гэтым, калі разглядаць рост па кварталах, то валютныя рэзервы за першыя тры месяцы 2013 узраслі прыкладна на 130 млрд. дол., то бок настолькі , наколькі за ўвесь 2012 год. У другім квартале рост запаволіўся і склаў 60 млрд. долараў. А ўжо за наступныя тры месяцы рост дасягнуў 160 млрд. долараў - рэкорднага ўзроўню з другога квартала 2011 года. -0