У вёсцы Кэцзячун, якая знаходзіцца на поўдзень ад цэнтра павета Фаньчан правінцыі Аньхой (Усходні Кітай), раскапаны другі старажытны ганчарны горан у форме дракона даўжынёй больш за 35 метраў і вялікая колькасць ашчэпкаў парцалянавых вырабаў. Пра гэта паведамілі ў Археалагічным інстытуце правінцыі.
Як паказваюць вынікі археалагічных раскопак, прыкладна ў гады Эпохі Пяці дынастый (907-960 гг.) на тэрыторыі сучаснага павета Фаньчан з'явіліся ганчарныя печы для абпалу керамічных вырабаў. Рэшткі такіх старажытных ганчарных горанаў упершыню адкрыты ў 50-я гады мінулага стагоддзя. У 2002 годзе супрацоўнікі Археалагічнага інстытута правінцыі Аньхой і Кітайскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта сумесна правялі раскопкі ля вёскі Кэцзячун і знайшлі там першы старажытны ганчарны горан ў форме дракона даўжынёй больш за 50 метраў. Раскопкі другой ганчарнай печы пачалася летась у лістападзе.
Археолагі вызначылі, што другі старажытны ганчарны горан функцыянаваў прыкладна ад Эпохі Пяці дынастый да сярэдзіны дынастыі Паўночная Сун (960-1127 гг.). У ім за адзін раз можна было абпаліць звыш 20 тыс. адзінак парцалянавых вырабаў. Са шматлікіх аскепкаў, знойдзеных у старажытнай печы, будзе ўзноўлена каля 160 вырабаў. - Р -