У Хартуме адкрыўся 3-ці Кітайска-афрыканскі народны форум
  2014-05-13 15:17:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сталіцы Судана Хартуме адкрыўся 3-ці Кітайска-афрыканскі народны форум. Асноўнымі ў яго парадку дня сталі такія тэмы, як "абмен вопытам , паглыбленне супрацоўніцтва , практычная рэалізацыя мэты сумеснай барацьбы народаў Кітая і Афрыкі супраць беднасці і цяжкіх умоў". На форуме будзе абмяркоўвацца пытанне павышэння дабрабыту афрыканскіх і кітайскага народаў шляхам сумесных намаганняў і ўмацавання дружбы паміж імі.

Намеснік старшыні Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая , намеснік кіраўніка Савета Кітайскага грамадства міжнародных абменаў Ван Чжычжэнь на цырымоніі адкрыцця зачытаў віншавальны ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна, адрасаваны форуму, а таксама звярнуўся з прамовай ад свайго імя.

Першы віцэ-прэзідэнт Судана Бакры Хасан Салех і прадстаўнік Афрыканскага саюза таксама звярнуліся да прысутных на цырымоніі з прамовамі. Акрамя таго, падчас сустрэчы быў прадстаўлены відэа -зварот генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, у якім ён заявіў, што Кітай ужо стаў важным партнёрам Афрыкі ў сферы гандлю і развіцця. Ён выказаў спадзяванне на тое , што Афрыка і Кітай змогуць выкарыстоўваць гэтыя сувязі для таго, каб змагацца з хваробамі , кліматычнымі зменамі і вырашаць іншыя важныя праблемы.

У працы форуму бяруць удзел каля 200 прадстаўнікоў з Кітая і 27 афрыканскіх краін. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040