Даходы земляробаў і жывёлаводаў Тыбецкага аўтаномнага раёна растуць дзякуючы праграме па аднаўленні лясоў на былых сельгасугоддзях.
Як паведаміў кіраўнік Тыбецкага ўпраўлення лясной гаспадаркі Лэй Гуйлун, сярэднегадавыя даходы мясцовых земляробаў і жывёлаводаў з 2002 года павялічыліся на 1570 юаняў.
Праграма ахоплівае тэрыторыі 46 паветаў і 112 млн. га былых сельгасугоддзяў. 306 тыс. земляробаў і жывёлаводаў атрымалі субсідыі з урадавага бюджэту за рэалізацыю праектаў аднаўлення ляснога і травянога покрыва. - Р -