Чжан Гаалі заклікаў настойліва змагацца з забруджваннем паветра
  2014-05-16 12:37:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы віцэ -прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі заклікаў мясцовыя ўлады і розныя галіны прамысловасці накіраваць больш намаганняў на паляпшэнне якасці паветра .

Чжан Гаалі заявіў пра гэта на нарадзе , прысвечанай пытанням барацьбы з забруджваннем атмасфернага паветра ў Пекіне і навакольных раёнах сярод якіх гарады цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь (Паўночны Кітай ) і правінцыя Хэбэй (Паўночны Кітай) .

Пахваліўшы мясцовыя ўлады за "выдатны пачатак" у барацьбе супраць смогу , Чжан Гаалі падкрэсліў , што гэта "доўгая , напружаная і складаная" місія , народ павінен дакладна ўсведамляць сітуацыю і захоўваць нацэленасць на яе вырашэнне.

У першым квартале 2014 года ў 13 падведамасных Пекіну, Цяньцзіню і правінцыі Хэбэй гарадах , якія лідзіруюць па ўзроўні забруджанасці паветра, сярэдні ўзровень РМ 2,5 / ўтрымання ў паветры ўзважаных часціц дыяметрам 2,5 і менш мікрон / знізіўся на 9, 5 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года , узровень РМ 10 знізіўся на 8,3 %.

Па словах Чжан Гаалі, кантроль за ўзроўнем забруджвання паветра і абарона навакольнага асяроддзя павінны быць уключаны ва ўзгодненыя планы развіцця рэгіёну. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040