Лес старажытных пагад, які знаходзіцца ля Чжанцзякоу (правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай), на працягу тысячагоддзя служыў могілкамі будысцкіх манахаў. Да такой высновы прыйшлі кітайскія археолагі.
Руіны падмуркаў 15 пагад і 140 пахаванняў манахаў знойдзены летась у жніўні. Раскапалі і іншыя прадметы: курыльніцы, керамічны посуд, падсвечнікі. Гэтыя знаходкі, на думку спецыялістаў, датуюцца 10-20 стагоддзямі.
Паводле слоў прадстаўніка мясцовага ведамства па ахове помнікаў культуры, агульная колькасць выяўленых у краіне пахаванняў манахаў параўнальна невялікая. Гэта адкрыццё дае навукоўцам магчымасць паглыбіць веды аб будысцкай культуры. - Р -