У траўні маі спажывецкіх цэн у Кітаі вырас на 2,5%
  2014-06-10 16:02:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У маі бягучага года ў Кітаі індэкс спажывецкіх цэн, які з'яўляецца адным з ключавых паказчыкаў узроўню інфляцыі ў краіне, вырас на 2,5% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Пра гэта сведчаць апублікаваныя сёння даныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.

Так, за першыя пяць месяцаў індэкс CPI ў краіне ў сярэднім вырас на 2,3%.

Паводле статыстыкі, прадукты харчавання за май падаражалі на 4,1%. Рост цэн на пражыванне ў мінулым месяцы склаў 2,3%, у прыватнасці, рост цэн на арэнду жылля дасягнуў 3,4%, на адзенне – 2,5%, на бытавую тэхніку і паслугі па яе рамонце – 1,2%, на тавары медыцынскага і аздараўленчага прызначэння, а таксама адпаведныя індывідуальныя сродкі – 1,2%, на транспарт і сувязь – 0,6%, на тавары забаўляльнага, адукацыйнага і культурнага прызначэння (уключаючы кошт адпаведных паслуг) – 2,1%. Пры гэтым цэны на тытунёвую і алкагольную прадукцыю знізіліся на 0,6%. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040