19 гарадоў гатовыя сумесна развіваць турызм па Вялікім шаўковым шляху
  2014-06-16 10:49:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 кітайскіх і замежных гарадоў уздоўж Вялікага шаўковага шляху апублікавалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў сумесным развіцці турызму па гэтым старажытным гандлёвым шляху.

19 гарадоў будуць прыкладаць сумесныя намаганні для распрацоўкі новых маршрутаў вандроўкі і асваення турыстычных рэсурсаў у раёне, дзе праходзіў Вялікі шаўковы шлях, адзначаецца ў дэкларацыі, апублікаванай на цырымоніі адкрыцця 4-га міжнароднага фестывалю турызму па Вялікім шаўковым шляху ў горадзе Чжан'е правінцыі Ганьсу / Паўночна- Заходні Кітай /.

19 гарадоў-ініцыятараў размешчаны ў кітайскіх правінцыях Шэньсі, Ганьсу, Цінхай, Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне, аўтаномным раёне Унутраная Манголія, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, на Тайвані, а таксама на Кіпры, у Беларусi, Украіне, Бахрэйне, Казахстане, Кыргызстане, Саудаўскай Аравіі, Малайзіі і Непале.

Гэтая ініцыятыва развіваецца пасля абвяшчэння Кітаем стратэгіі стварэння Эканамічнага пояса шаўковага шляху, якая ў першую чаргу заклікана паскорыць развіццё гандлёвай інфраструктуры ўздоўж старажытнага гандлёвага шляху.

Кітай гатовы актывізаваць міжурадавае супрацоўніцтва з краінамі, якія знаходзяцца ўздоўж Вялікага шаўковага шляху, для сумеснай распрацоўкі турыстычных праграм, прадастаўлення выгод для ўязных і выязных турыстаў, а таксама асваення трансгранічнай турыстычнай прадукцыі, адзначыў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму Кітая Шаа Цівэй.

Па плане, 19 гарадоў-ініцыятараў сёлета правядуць шэраг турыстычных форумаў і кірмашоў. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040