Дзяржсавет КНР імкнецца да росту за кошт інавацый і развіцця турызму
  2014-07-03 13:47:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай павінен выкарыстоўваць тэхналогіі і інавацыі для падтрымкі эканамічнага росту на сярэднім і высокім узроўні, а таксама паскорыць рост у сектары турызму, паведаміў Дзяржсавет КНР.

Кітай павінен узмацняць фундаментальныя даследаванні, ствараць пляцоўкі для пераўтварэння вынікаў тэхналагічных даследаванняў у прадукцыйнасць, пакідаць больш прасторы для творчасці, сцвярджаецца ў заяве, апублікаванай пасля пасяджэння Дзяржсавета КНР, якое прайшло пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.

Турызм з'яўляецца важнай часткай сучаснага сектара паслуг, паскарэнне развіцця ў гэтай галіне адыгрывае важную ролю для стварэння працоўных месцаў і памяншэння беднасці ў Цэнтральным і Заходнім Кітаі, а таксама стымулявання эканамічнага росту і аховы навакольнага асяроддзя, адзначаецца ў заяве.

Прыярытэт будзе аддавацца забеспячэнню таго, каб турыстычная дзейнасць не наносіла шкоды навакольнаму асяроддзю. Для падтрымання развіцця кітайская турыстычная індустрыя павінна быць больш адкрытай для грамадскіх і замежных капіталаў, гаворыцца ў заяве.

Дзяржсавет КНР заявіў, што Кітай паменшыць колькасць адміністрацыйных дазволаў, якія патрабуюцца, і забяспечыць рост падтрымкі ў тым, што тычыцца фінансавання, выкарыстання плошчаў для вядзення бізнесу і садзейнічання фарміраванню больш моцных турыстычных прадпрыемстваў, павялічваючы ў той жа час выдаткі на турыстычную інфраструктуру, грамадскае абслугоўванне і падрыхтоўку кадраў . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040