Краіны Цэнтральнай Азіі па Вялікім шаўковым шляху спадзяюцца на пошукі новых крыніц росту знешняга гандлю з Кітаем
  2014-07-08 15:25:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На форуме "Дыялог па супрацоўніцтве Кітая і краін Цэнтральнай Азіі", які адкрыўся на днях у г. Ланьчжоу, адміністрацыйным цэнтры прав. Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), удзельнікі з цэнтральнаазіяцкіх краін выказалі спадзяванне на нарошчванне супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і энергетыкі, а таксама на пошук новых крыніц росту знешняга гандлю з Кітаем.

Як паведаміў намеснік акіма Кустанайскай вобласці Казахстана Мурат Дарыбаеў, у 2013 годзе аб'ём знешнегандлёвага абароту паміж яго вобласцю і кітайскай правінцыяй Ганьсу перавысіў 24 млн. дол. ЗША. Кустанайская вобласць разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ў сферах машынабудавання, мадэрнізацыі земляробства, будаўніцтва інфраструктурных аб'ектаў і аўтамабілебудавання, адзначыў чыноўнік.

У рамках стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху Пензенская вобласць Расіі вітае кітайскіх інвестараў, у дачыненні да якіх мясцовыя ўлады маюць намер прыняць шэраг ільгот, у прыватнасці, у галіне падаткаабкладання, паабяцаў першы намеснік старшыні ўрада Пензенскай вобласці Расіі Уладзімір Волкаў, які таксама прымае ўдзел у форуме.

На думку намесніка кіраўніка адміністрацыі прав. Ганьсу Лі Жунцаня, у галінах вытворчасці абсталявання, асваення новых відаў энергіі і апрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі існуе велізарны патэнцыял супрацоўніцтва паміж прав. Ганьсу і краінамі Цэнтральнай Азіі, што можа быць асновай для развіцця новых крыніц росту знешняга гандлю з гэтымі краінамі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040