Міжнародны сімпозіум па пытаннях Эканамічнага пояса Шаўковага шляху адкрыўся ва Урумчы
  2014-06-27 16:46:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Двухдзённы міжнародны сімпозіум па пытаннях Эканамічнага пояса Шаўковага шляху адкрыўся ў горадзе Урумчы, адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай). Больш за сто навукоўцаў і спецыялістаў з Кітая, Расіі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Афганістана, Турцыі, ЗША і іншых краін бяруць удзел у сустрэчы.

Член Палітбюро ЦК КПК, сакратар парткама СУАР Чжан Чуньсянь на цырымоніі адкрыцця сімпозіума адзначыў, што стратэгічная канцэпцыя Эканамічнага пояса Шаўковага шляху ініцыірвана Сі Цзіньпінам у верасні мінулага года падчас візіту ў чатыры краіны Цэнтральнай Азіі. Ідэя грунтуецца на прынцыпах згуртаванасці і ўзаемадаверу, роўнасці і ўзаемнай выгады, талерантнасці і абмену вопытам, што адпавядае галоўным павевам сучаснай эпохі – імкненню да міру і развіцця.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040