У Каіры адбыўся сімпозіум па пытанні адраджэння Шаўковага шляху
  2014-06-20 10:16:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскае пасольства ў Егіпце і егіпецкі Цэнтр стратэгічных даследаванняў рэгіёна наладзілі ў Каіры сімпозіум па пытанні адраджэння Вялікага шаўковага шляху.

Выступаючы з прамовай на сімпозіуме, кітайскі пасол Сун Айго адзначыў, што Кітай і арабскія краіны – непадзельная супольнасць агульных інтарэсаў і лёсаў. Паводле яго слоў, зараз Кітай паскарае тэмпы развіцця сваіх заходніх рэгіёнаў, а Егіпет "кідае позірк на ўсход", што стварае гістарычны шанс для ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Егіптам і сумеснага выкарыстання дасягненняў, атрыманых у працэсе развіцця Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя.

На сімпозіуме эксперты дзвюх краін разгледзелі ролю сучаснага Шаўковага шляху і перспектыву пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы аб развіцці Шаўковага шляху 21-га стагоддзя. Прафесар Каірскага ўніверсітэта Тарык Абдул-Латыф паказаў, што адраджэнне Шаўковага шляху адыграе важную ролю ў інтэграцыі сіл параўнальна неразвітых дзяржаў рэгіёна і павышэння там канкурэнтаздольнасці. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040