Сі Цзіньпін заклікаў да прыярытэтнага развіцця эканомікі
  2014-07-09 11:02:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з навукоўцамі-эканамістамі назваў эканамічнае развіццё самым прыярытэтным напрамкам развіцця.

Заслухаўшы выступленні аўтарытэтных экспертаў па бягучым становішчы спраў у нацыянальнай эканоміцы, Сі Цзіньпін адзначыў, што развіццё Кітая павінна быць "навуковым" і "устойлівым", г.зн. павінна адпавядаць законам эканомікі і законам прыроды.

На сімпозіуме навукоўцы, сярод якіх Лін Іфу, Ху Аньган, Фань Ган, Ван Чжань, Лю Шыцзінь і Лі Ян, станоўча ацанілі асноўныя прынцыпы функцыянавання бягучай кітайскай эканомікі і дасягнутыя поспехі ў эканамічнай рэструктурызацыі. Яны з аптымізмам глядзяць на перспектывы доўгатэрміновага развіцця эканомікі.

Эканамісты між тым усё ж перасцераглі аб магчымым негатыўным уплыве на кітайскую эканоміку складанай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы. Яны заклікалі да далейшага паглыблення рэформаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы актывізаваць трансфармацыю мадэлі эканамічнага развіцця і паглыбляць рэформы з тым, каб рынак адыгрываў вырашальную ролю ў размеркаванні рэсурсаў. -0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040