У Кітая і ЗША больш агульных інтарэсаў, чым рознагалоссяў – Сі Цзіньпін
  2014-07-03 13:46:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай разглядае і будуе адносіны з ЗША, зыходзячы з пункту гледжання стратэгічных і доўгатэрміновых перспектыў. У краін больш агульных інтарэсаў, чым рознагалоссяў, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пекіне з былым міністрам фінансаў ЗША Генры Полсанам.

У мэтах прасоўвання кітайска-амерыканскіх адносін дзве краіны павінны прытрымлівацца згоды ў фарміраванні кітайска-амерыканскіх адносін новага тыпу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх краін, умацаваць узаемадавер, узмацніць супрацоўніцтва, пазбегнуць недаверу, зайздрасці і супрацьстаяння, адзначыў Сі Цзіньпін.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы заклікаў выкарыстоўваць механізм Кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу для ўмацавання кансультацый і абмеркавання пытанняў аб супрацоўніцтве.

Генры Полсан запэўніў, што дзелавыя колы ЗША падтрымліваюць больш хуткае падпісанне амерыканска-кітайскага інвестыцыйнага пагаднення і спадзяюцца, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, асабліва ў гандлёва-эканамічнай галіне, можа прынесці больш практычных вынікаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040