Прэзідэнт "OSI Group" ЗША выбачыўся ў сувязі з выкарыстаннем пратэрмінаванай харчовай сыравіны ў Кітаі
  2014-07-24 15:59:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт "OSI Group" Шэлдан Лавін у сераду на афіцыйным сайце кампаніі апублікаваў заяву, у якой ён прынёс прабачэнні ў сувязі з выкарыстаннем шанхайскай дачэрняй кампаніяй "OSI Group" пратэрмінаванага і сапсаванага мяса ў Кітаі.

"Тыя падзеі, якія адбыліся ў шанхайскай кампаніі харчовых прадуктаў" Хусі"/ Shanghai Husi food Co. Ltd. /, з'яўляюцца непрымальнымі. Я не апраўдваю іх і не буду абараняць", - сказаў Ш. Лавін, заявіўшы, што "OSI Group " нясе адказнасць за свае памылкі і зробіць усё, каб падобныя падзеі больш не паўтараліся.

Ён паведаміў, што пасля інцыдэнту "OSI Group" адразу ж адправіла ў Шанхай групу з удзелам вядучых экспертаў для правядзення расследавання, у найбліжэйшай будучыні туды будзе накіравана яшчэ больш спецыялістаў і тэхнікаў.

На днях у СМІ прасачылася інфармацыя аб выкарыстанні шанхайскай кампаніяй пратэрмінаванай і сапсаванай мясной сыравіны і пастаўцы гэтых "праблемных" паўфабрыкатаў у папулярныя сеткавыя рэстараны хуткага харчавання "Макдональдс", "Кей-Эф-Сі" і іншыя.

"OSI Group" была створана больш за 100 гадоў таму і заснавала больш за 50 фабрык па апрацоўцы харчовых прадуктаў у 17 краінах. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040