Канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала паведамленне аб упарадкаваным аказанні падтрымкі пацярпелым у выніку землетрасення ў павеце Лудзянь.
У паведамленні адзначана, што ЦК КПК і Дзяржсавет КНР надаюць павышаную ўвагу гэтаму здарэнню. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін і прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян неадкладна прынялі важныя дырэктывы; Лі Кэцян і іншыя кіраўнікі ЦК у першую чаргу камандуюць работамі па ліквідацыі наступстваў землетрасення. Партыйныя камітэты, адміністрацыйныя органы і жыхары пацярпелых раёнаў праводзяць актыўную барацьбу з наступствамі бедства. Атрады Народна-вызваленчай арміі Кітая, узброенай паліцыі, паліцыі і ратавальнікаў у экстраным парадку прыступілі да ліквідацыі наступстваў бедства.
Зараз рэалізуецца механізм выканання работ па ліквідацыі наступстваў землетрасення па прынцыпе адказнасці за адпаведныя падкантрольныя тэрыторыі, узмацняецца кіраванне ўніфіцыраванай сістэмай сацыяльнай дапамогі, праводзяцца меры па ўстрыманні ад накіравання ў пацярпелыя раёны супрацоўнікаў, якія не займаюцца аказаннем неадкладнай дапамогі. - Р -