Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян наведаў Народную бальніцу павета Лудзянь (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), дзе знаходзіцца каля 300 пацярпелых ад землетрасення.
Медыкі перадалі прэм'еру, што пацыенты перажываюць з-за расходаў на лячэнне, на што Лі Кэцян адказаў, што ўсе расходы бярэ на сябе ўрад, таму кожнаму пацярпеламу павінна быць забяспечана самае дбайнае лячэнне.
Ён выказаў медперсаналу клінікі падзяку за самаадданасць, якая дапамагае пазбегнуць новых ахвяр, і клопат пра людзей, якія пацярпелі падчас землетрасення.
Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што пад цвёрдым кіраўніцтвам ЦК КПК на чале з Сі Цзіньпінам грамадства абавязкова здолее атрымаць перамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. - Р -