Праз тры дні пасля землетрасення ў правінцыі Юньнань ратавальнікі НВАК вызвалілі жанчыну з-пад завалаў і неадкладна даставілі яе ў бальніцу.
Ян Лі стала першай выжыўшай, знойдзенай на працягу 72-гадзіннага "акна" пасля землетрасення. Гэтыя 72 гадзіны называюць яшчэ "залатым перыядам" выжывання.
Землетрасенне ў правінцыі Юньнань – самае магутнае за апошнія 14 гадоў. Колькасць ахвяр прыроднай стыхіі дасягнула 589 чалавек, дзевяцёра лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць мясцовыя ўлады. - Р -