У правінцыю Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) паступіла больш за 890 млн. юаняў ахвяраванняў для пацярпелых ад землетрасення ў павеце Лудзянь. Пра гэта паведамілі ў правінцыйным упраўленні грамадзянскай адміністрацыі.
У пацярпелы раён таксама дастаўлены гуманітарныя грузы на агульную суму 299 млн. юаняў.
3 жніўня ў павеце Лудзянь адбылося землетрасенне магнітудай 6,5. У выніку загінула больш за 600 чалавек. - Р -