Зона землетрасення ў Лудзяне: 3143 пацярпелым аказваецца эфектыўная дапамога, санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя застаецца сур'ёзнай
  2014-08-08 10:50:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7-га жніўня адбылася 7- я прэс-канферэнцыя па ліквідацыі наступстваў землетрасення, што адбылося 3 жніўня ў павеце Лудзянь горада Чжаатун правінцыі Юньнань. На прэс-канферэнцыі праінфармавалі пра сітуацыю з аказаннем медыцынскай дапамогі і з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай пасля землетрасення. Намеснік кіраўніка Упраўлення аховы здароўя правінцыі Юньнань Сюй Хэпін паведаміў, што цяпер у медыцынскіх установах у агульнай колькасці знаходзяцца на лячэнні 3143 пацярпелых, усім ім аказваецца эфектыўная медыцынская дапамога.

Сюй Хэпін паведаміў, што адначасова з гэтым праводзіцца санітарна-эпідэміялагічная праца, у зоне бедства ў цяперашні час няма эпідэмій і інцыдэнтаў у сферы грамадскай аховы здароўя. Але, паколькі ў зоне бедства маецца рызыка заражэння захворваннямі кішэчнага тракта, санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай, у далейшым будзе рабіцца ўпор на працы па прафілактыцы захворванняў пасля бедства. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040