Кіраўнік Мінабароны Украіны заявіў аб завяршэнні антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны і неабходнасці ўзмацнення абароны ад Расіі
  2014-09-02 16:08:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй ў панядзелак на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" заявіў, што аперацыя па вызваленні усходу Украіны "ад тэрарыстаў" завершана. "Мы павінны тэрмінова выбудаваць абарону ад Расіі, якая спрабуе не толькі замацавацца на тэрыторыях, раней акупаваных тэрарыстамі, але і ажыццяўляць наступ на іншыя тэрыторыі Украіны".

Па словах В. Гелетэя, з-за паспяховага правядзення ўкраінскай арміяй аперацыі па ліквідацыі антыўрадавых узброеных фарміраванняў у Данецкай і Луганскай абласцях, Крэмль перайшоў "да поўнамаштабнага ўварвання сваіх рэгулярных войскаў" на гэтыя тэрыторыі.

В. Гелетей падкрэсліў, што ва Украіну "прыйшла вялікая вайна, якую Еўропа не бачыла з часоў Другой сусветнай". Страты ад гэтага ваеннага канфлікту, па прагнозах міністра, будуць вылічацца дзесяткамі тысяч чалавек.

Кіраўнік Мінабароны таксама дадаў, што Расія па неафіцыйных каналах некалькі разоў заяўляла пра гатоўнасць прымяніць супраць Украіны тактычную ядзерную зброю ў выпадку, калі Кіеў працягне аказваць супраціўленне.

З нагоды заявы Валерыя Гелетэя Масква выказала сваю незадаволенасць. "З цяжкасцю верыцца, што падобныя заявы могуць належаць міністру абароны цывілізаванай дзяржавы. У адваротным выпадку, проста не зразумела, якім чынам дзесяткі тысяч украінскіх сем'яў маглі даверыць гэтаму чыноўніку жыцці сваіх дзяцей, братоў і мужоў, адмабілізаваных ва ўкраінскую армію на братазабойчую вайну ва ўласнай краіне", гаворыцца ў каментары дыпведамства РФ, апублікаваным 1 верасня.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040