Адказныя работнікі адпаведных ведамстваў цэнтральнага ўрада Кітая знаходзяцца ў Сянгане для азнаямлення сянганцаў з парадкам абрання кіраўніка адміністрацыі САР Сянган
  2014-09-02 16:10:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік адказнага сакратара Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Фэй, намеснік кіраўніка Працоўнай камісіі па пытаннях заканадаўства ПК УСНП Чжан Жуншунь і намеснік кіраўніка Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Фэн Вэй у Сянгане прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным азнаямленню жыхароў САР Сянган з Пастановай ПК УСНП аб усеагульных выбарах кіраўніка адміністрацыі ў 2017 годзе і фарміраванні Заканадаўчага савета САР Сянган ў 2016-м.

Лі Фэй, Чжан Жуншунь і Фэн Вэй на прэс-канферэнцыі адказалі на пытанні прадстаўнікоў мясцовых СМІ. Паводле слоў Лі Фэя, прынятая днямі Пастанова ПК УСНП аб усеагульных выбарах кіраўніка адміністрацыі і фарміраванні Заканадаўчага савета САР Сянган не абавязкова павінна быць ужыта для абрання кіраўніка адміністрацыі САР толькі ў 2017 годзе. Яна будзе дзейнічаць і далей, калі ў той год не будзе ажыццёўлена паспяховае абранне кіраўніка адміністрацыі САР Сянган. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040