МЗС Украіны: Расія перайшла ад схаванай вайны да адкрытага ўварвання
  2014-09-03 15:43:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сітуацыя на ўсходзе Украіны кардынальна змянілася. Расія перайшла ад схаванай вайны да адкрытага ўварвання на тэрыторыю Украіны, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

"На працягу апошняга тыдня сітуацыя на ўсходзе Украіны кардынальна змянілася. РФ ад схаванай вайны перайшла да адкрытага ўварвання на тэрыторыю Украіны", паведаміў Е. Перабійніс на брыфінгу ў аўторак.

Ён праінфармаваў, што на тэрыторыі Украіны дзейнічае не менш за чатыры батальённа-тактычных груп Узброеных сіл РФ.

"Мы расцэньваем гэта як дзёрзкі акт агрэсіі. У гэтай сітуацыі Украіна будзе прымаць усе меры для рэалізацыі свайго неад'емнага права на самаабарону, у тым ліку, у адпаведнасці з арт. 51 Статута ААН",- падкрэсліў ён.

У гэтых умовах, паводле слоў дыпламата, Украіна разлічвае, што міжнародная дэмакратычная супольнасць прадаставіць украінскай дзяржаве эфектыўную дапамогу для адпору расійскай агрэсіі.

У сваю чаргу, расійскі бок катэгарычна абвяргае абвінавачванне з боку Кіева. 28 жніўня пастаянны прадстаўнік РФ пры АБСЕ Андрэй Келін заявіў, што ніякага ўдзелу расійскіх вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі ва Украіне няма. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040