Цэнтральная метэаралагічная станцыя КНР /ЦМС/ увечары абвясціла аб увядзенні "жоўтага" узроўню папярэджання ў сувязі са смогам. У бліжэйшыя тры дні ў Пекіне, Цяньцзіні /Паўночны Кітай/, правінцыі Хэбэй /Паўночны Кітай/ і іншых бліжэйшых раёнах будзе назірацца смог.
Як прагназуе ЦМС, на тэрыторыі Пекіна, Цяньцзіня, прав. Хэбэй, цэнтральнай і паўднёвай частак Паўночна-Усходняй раўніны, паўночнай часткі басейна рэк Хуанхэ і Хуайхэ і асобных іншых раёнаў Кітая з 23 па 25 кастрычніка будзе адзначацца ўзровень смогу ад сярэдняга да моцнага. Акрамя таго, у перыяд з ночы па раніцу ў названых раёнах, а таксама ў правінцыях Цзянсу і Аньхой / Усходні Кітай /, будзе назірацца моцны туман.
Згодна з сумесным прагнозам міністэрства па ахове навакольнага асяроддзя КНР і Упраўлення па справах метэаралогіі КНР, у цэнтральнай і паўднёвай частках Пекіна, Цяньцзіня, цэнтральнай і паўднёвай частках прав. Хэбэй, цэнтральнай частцы правінцыі Шаньсі / Паўночны Кітай /, паўночна-заходняй частцы правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай / у перыяд з ночы 23/24 кастрычніка па 8 гадзін 26 кастрычніка будуць дастаткова дрэнныя ўмовы для атмасфернай дыфузіі, і, адпаведна, працяглы час будзе захоўвацца цяжкае забруджванне паветра, а ў асобных раёнах цэнтральнай і паўднёвай частак прав. Хэбэй - сур'ёзнае забруджванне.
Метэаролагі патлумачылі, што пачынаючы з вечара 25 кастрычніка пад уплывам новых патокаў халоднага паветра смог і туман у названых раёнах будуць паступова рассейвацца па кірунку з поўначы на поўдзень. --0--