Сітуацыя з забруджваннем на рацэ Хуайхэ застаецца складанай
  2014-10-27 15:21:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нягледзячы на шматгадовую работу па добраўпарадкаванні экасістэмы сітуацыя з забруджваннем на рацэ Хуайхэ застаецца складанай.

Як паведамілі ў Камітэце гідралогіі на рацэ Хуайхэ Міністэрства воднай гаспадаркі, летась у басейне ракі налічвалася 1355 дрэнажных адтулін, аб'ём выкідаў сцёкавых вод з якіх склаў 5,17 млрд. тон, што па-ранейшаму пераўзыходзіць здольнасць самаачышчэння ракі.

У Кітаі павярхоўная вада па якасці падзяляецца на 5 катэгорый: вада ў крыніцах і дзяржаўных запаведніках, пітная вада ў запаведніках першай катэгорыі, пітная вада ў запаведніках другой катэгорыі, вада для прамысловых патрэб і вада для сельскагаспадарчых патрэб. Якасць 22,2% вады ракі Хуайхэ не дасягае стандартаў ні адной з пяці катэгорый. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040