Кіраўнік Канцылярыі па кіраванні спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай КНР Жань Чэнці паведаміў на міжнародным форуме спадарожнікавай навігацыі-2014, што ў цяперашні час Кітай паспяхова пераадольвае тэхналагічныя складанасці ў распрацоўцы спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" ("Вялікая Мядзведзіца"). Для дасягнення новага прарыву ў наступным годзе будзе запушчаны вопытны спадарожнік, што дасць магчымасць атрымаць неабходныя практычныя доказы па асобных тэхналогіях і забяспечыць кансалідацыю сусветнай навігацыйнай сістэмы.
Па словах Жань Чэнці, пачынаючы з афіцыйнага запуску кітайскай спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" у 2012 годзе, яна нязменна функцыянуе ў нармальным рэжыме і стабільна забяспечвае прадастаўленне паслуг, фактычна выконвае першапачатковыя праектныя паказчыкі, а ў некаторых выпадках - пераўзыходзіць іх. У далейшым будзе нязменна павышацца ўзровень надзейнасці, бесперапыннасці і стабільнасці працы сістэмы. --0--