Беларусь зможа абараніць сваіх грамадзян ад віруса Эбола
  2014-11-05 16:09:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуская сістэма аховы здароўя зможа абараніць грамадзян Беларусі ад распаўсюджвання віруса Эбола, заявіў кіраўнік рэгіянальнага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ягор Зайцаў.

У краіне прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць патраплення віруса на яе тэрыторыю. Зладжана дзейнічаюць медыцынская, памежная і мытная службы. Для аператыўнага рэагавання ёсць неабходнае абсталяванне і сродкі абароны. Верагоднасць афрыканскага сцэнара выключаная, запэўніваюць эксперты.

СААЗ даследуе, як краіны свету ацэньваюць сваю гатоўнасць супрацьстаяць Эбола. Беларусь атрымае спецыяльны апытальнік у бліжэйшы час. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040