Фондавыя біржы Шанхая і Сянгана запусцілі механізм перакрыжаваных таргоў
  2014-11-17 16:53:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Механізм, які дазваляе адкрыць узаемны доступ да рынку акцый і ажыццяўляць перакрыжаваныя таргі, афіцыйна запусцілі сёння фондавыя біржы Шанхая і Сянгана. Новаўвядзенне разглядаецца як важны крок на шляху адкрыцця рынку капіталу ў КНР.

Дзякуючы гэтаму рашэнню, як чакаецца, штодзённы аб'ём трансгранічных транзакцый складзе мільярды долараў ЗША.

Выступаючы на цырымоніі запуску механізму ўзаемнага доступу да акцыяў, кіраўнік Кітайскага камітэта па рэгуляванні рынку каштоўных папер Сяа Ган назваў яго "сур'ёзным інстытуцыянальным новаўвядзеннем" ў галіне рынкаў капіталу.

Гэты механізм дазволіў стварыць новую мадэль трансгранічнага інвеставання ў каштоўныя паперы, для якога характэрна зручнасць у выкарыстанні і кантраляванасць рызык, перакананы Сяа Ган.

Кітайскі фондавы рынак адрэагаваў на новаўвядзенне вялікім ростам. Так, індэкс Shanghai Composite на адкрыцці таргоў вырас на 28,04 пункта / 1,13 прац. / - да 2506,86 пункта. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040