У першым паўгоддзі 2014 аб'ём знешняга гандлю паслугамі КНР вырас на 15,3 прац.
  2014-07-29 15:49:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым паўгоддзі 2014 аб'ём знешняга гандлю паслугамі Кітая склаў 284.7 млрд. дол. ЗША, павелічэнне ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года склала 15,3 прац. Такая інфармацыя апублікавана ў панядзелак Міністэрствам камерцыі КНР.

У прыватнасці, экспарт паслуг краіны дасягнуў 113.17 млрд. дол. ЗША (рост на 18,2 прац), імпарт - 171.55 млрд. дол. ЗША (рост на 13,6 прац.).

У студзені-чэрвені было адзначана павышэнне долі экспарту і імпарту паслуг у агульным аб'ёме знешняга гандлю Кітая. Тэмпы росту аб'ёму экспарту і імпарту паслуг былі на 14,1 працэнтнага пункта вышэй, чым рост аб'ёму гандлю таварамі. Доля гандлю паслугамі ў агульным аб'ёме знешняга гандлю краіны павысілася да 12,3 прац., што на 1,4 працэнтнага пункта вышэй, чым у той жа перыяд 2013 года. З 2011 года доля гандлю паслугамі ў агульным аб'ёме знешняга гандлю краіны штогод павышалася: калі ў 2011 яна складала 10,3 прац., то ў 2012 г. дасягнула 10,8 прац, а ў 2013 - 11,5 прац.

У першым паўгоддзі 2014 таксама назіраўся хуткі рост экспарту паслуг з высокім узроўнем дабаўленага кошту. Рост экспарту па артыкулах фінансавыя паслугі, кінематаграфія і аўдыёвізуальная індустрыя, камп'ютэрныя і інфармацыйныя паслугі, кансалтынгавыя паслугі склаў 53,4, 35,1, 18,2 і 14,1 прац. адпаведна. У прыватнасці, экспарт кансалтынгавых паслуг склаў 20,9 млрд. дол. ЗША ці 18,5 прац. ад агульнага аб'ёму экспарту паслуг краіны.

Разам з гэтым, зніжаецца доля традыцыйных паслуг у агульным аб'ёме знешняга гандлю паслугамі. Пры скарачэнні на 3,9 працэнтнага пункта на іх прыйшлося 58,1 прац. знешняга гандлю.

У першыя 6 месяцаў гэтага года пасіўнае сальда знешняга гандлю паслугамі Кітая пры павелічэнні на 5,6 прац у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года склала 58,4 млрд. дол. ЗША. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040