Зніжэнне імпарту і экспарту Кітая ў першым паўгоддзі гэтага года склала 0,9 працэнта
  2014-07-10 16:21:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульны аб'ём знешнегандлёвага абароту Кітая ў першым паўгоддзі бягучага года склаў 12,4 трлн. юаняў / 1 дол. ЗША - 6,14 юаня /, што на 0,9 працэнта менш за паказчык таго ж перыяду мінулага года . Пры гэтым, аб'ём экспарту склаў 6,5 трлн. юаняў са зніжэннем на 1,2 працэнта, а імпарту - 5,9 трлн. юаняў з падзеннем на 0,6 працэнта, актыўнае гандлёвае сальда склала 63,06 млрд. юаняў / зніжэнне на 6, 5 % /. Такія дадзеныя, апублікаваныя сёння Галоўным мытным упраўленнем КНР.

Паводле інфармацыі, у чэрвені гэтага года агульны аб'ём імпарту і экспарту Кітая склаў 2,11 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 5,6 працэнта ў параўнаннi з аналагічным перыядам 2013 года. У прыватнасці, аб'ём экспарту склаў 1,15 трлн. юаняў з прыростам на 6,3 працэнта, а імпарту - 96 млрд. юаняў з павелічэннем на 4,8 працэнта, актыўнае сальда гандлёвага балансу склала 19,4 млрд. юаняў з ростам на 14,4 працэнта .

У студзені-чэрвені гэтага года знешнегандлёвы абарот Кітая з ЕС склаў 17,9 трлн. юаняў з прыростам на 9,6 працэнта, з ЗША - 1,57 трлн. юаняў з павелічэннем на 2,8 працэнта, з АСЕАН - 1,35 трлн. юаняў / прырост на 2,6 прац. /, з Японіяй - 930 млрд. юаняў / прырост на 1,3 прац. /. За названы перыяд аб'ём гандлю паміж унутранымі раёнамі Кітая і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Сянган склаў 980 млрд. юаняў са зніжэннем на 24,1 працэнта. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040