У першым паўгоддзі прыбытак вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 11,4%
  2014-07-28 16:05:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-чэрвені бягучага года прыбытак вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырас на 11,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Тэмпы росту ў цэлым знаходзяцца ў інтэрвале стабільнага росту. Такія звесткі абнародавала сёння Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.

У прамысловасці Кітая вядучым лічыцца тое прадпрыемства, чые гадавыя даходы ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці складаюць ад 20 млн. юаняў і вышэй.

Паводле аналізу начальніка Аддзела прамысловасці ДСУ Хэ Піна, паскарэнне тэмпаў росту прыбытку прамысловых прадпрыемстваў выклікана павышэннем тэмпаў росту продажаў, зніжэннем сабекошту, а таксама павелічэннем прыбытку асобных галін – вытворчасці электроннага абсталявання і спецыяльнага абсталявання, пракатнай вытворчасці і каляровай металургіі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040