Кітайская карпарацыя інтэрнэт-камерцыі Alibaba апублікавала сваю першую квартальную справаздачу з моманту пачатку каціроўкі акцый кампаніі на рынку. Паводле даных, агульны даход кампаніі за трэці квартал склаў 16,829 млрд. юаняў; прыбытак кампаніі па асноўных сферах дзейнасці дасягнуў 8,493 млрд. юаняў; чысты прыбытак – 6,808 млрд. юаняў.
У справаздачы адзначаецца, што па стане на канец верасня колькасць пакупнікоў на Taobao і Tmall дасягнула 307 млн. чалавек, што на 52% перавышае зафіксаваныя годам раней паказчыкі. З улікам даных за першыя два кварталы бягучага года, агульны аб'ём здзелак на розных платформах Alibaba за першыя тры кварталы сёлета дасягнуў амаль 1,5 трлн. юаняў. - Р -