У першыя тры кварталы аб'ём інвестыцый у нерухомасць Кітая вырас на 12,5%
  2014-10-21 15:45:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення, у першыя тры кварталы бягучага года агульны аб'ём інвестыцый у сектар нерухомасці склаў у Кітаі 6,875 трлн. юаняў і намінальна ўзрос на 12,5% у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Шэн Лайюнь на прэс-брыфінгу, за названы адрэзак часу ў Кітаі пачалося будаўніцтва новых аб'ектаў нерухомасці плошчай 1,34 млрд. кв. метраў.

У студзені-верасні ў краіне прададзена камерцыйных памяшканняў плошчай 771,32 млн. кв. метраў.

У канцы верасня агульная плошча камерцыйных памяшканняў, якія чакаюць продажу, склала 571,48 млн.кв. метраў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040