У кітайскай сталіцы зноў густы смог, мясцовыя метэаролагі аб'явілі "жоўты" ўзровень пагрозы. Як чакаецца, у ноч на 26 лістапада ўтрыманне ўзважаных часціц PM2,5 у Пекіне дасягнула 201-300 і больш мікраграм на метр кубічны.
"Жоўты" ўзровень забруджвання прадугледжвае, што каменна-земляныя і будаўнічыя работы будуць абмяжоўвацца, пыл пры зносе будынкаў і на будаўнічых пляцоўках прадпісваецца збіваць вадой. Дарогі таксама належыць часцей паліваць вадой.
Улады раяць людзям з групы рызыкі (дзеці, пажылыя людзі, людзі з хваробамі дыхальных шляхоў і сардэчна-сасудзістай сістэмы) заставацца ў памяшканнях. Астатнім жа жыхарам і гасцям сталіцы рэкамендуецца як мага менш часу знаходзіцца на адкрытым паветры. - Р -