Кітай будзе вучыцца ў Чэхіі "змагацца" са смогам
  2014-10-28 15:28:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Чэхія створаць у правінцыі Сычуань тэхнапарк, які будзе займацца асваеннем і вытворчасцю прыродаахоўнай прадукцыі для барацьбы са смогам і для аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле дамовы, падпісанай прадстаўнікамі кампаній Кітая і Чэхіі на гандлёва-эканамічным форуме, агульныя капіталаўкладанні ў Кітайска-чэшскі парк перадавых прыродаахоўных тэхналогій перавысяць 2,5 млрд. юаняў. У тэхнапарку будуць выкарыстаны чэшскія тэхналогіі, якія спрыяюць вырашэнню праблем забруджвання навакольнага асяроддзя.

Як плануецца, да канца 2014 года Кітай павінен завяршыць падрыхтоўку да запазычання чэшскіх тэхналогій, а да канца 2016-га ўсе капіталаўкладанні павінны быць накіраваны ў тэхнапарк. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040