У павеце Кандзін Ганьцзы-Тыбецкай аўтаномнай акругі (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай) адбылося землетрасенне магнітудай 5,8. Пра гэта паведаміў Кітайскі цэнтр сейсмалагічных сетак. Эпіцэнтр землетрасення зафіксаваны ў кропцы з каардынатамі 30,2 градуса паўночнай шыраты і 101,7 градуса ўсходняй даўгаты, гіпацэнтр залягаў на глыбіні 16 км.
Паліцыя ўжо прыступіла да аднаўлення парадку і рэкамендуе пакінуць вялікія масты і іншыя небяспечныя зоны. У цэлым захоўваецца адносны спакой, у горадзе назіраецца нармальны рух транспарту. - Р -