Землетрасенне магнітудай 4,1 адбылося сёння ў 00:02 па пекінскім часе ў павеце Лудзянь гарадской акругі Чжаатун правінцыі Юньнань, паведаміў Кітайскі цэнтр сейсмалагічных сетак.
Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў кропцы з каардынатамі 27,1 градуса паўночнай шыраты і 103,3 градуса ўсходняй даўгаты. Гіпацэнтр залягаў на глыбіні 11 км.
У жніўні бягучага года ў павеце Лудзянь землетрасенне магнітудай 6,5 панесла звыш 600 чалавечых жыццяў, яшчэ 100 чалавек пацярпелі. - Р -