ДСУ запусціла план экстранага рэагавання 2-й ступені пасля землетрасення ў павеце Цзінгу
  2014-10-08 11:00:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Учора вечарам у павеце Цзінгу правінцыі Юньнань адбылося землетрасенне магнітудай 6,6. Згодна з папярэднім заключэннем Дзяржаўнага сейсмалагічнага ўпраўлення КНР, гэта землетрасенне – вялікае бедства. У адпаведнасці з Дзяржаўным планам экстранага рэагавання на землетрасенні пачалася рэалізацыя экстранага плана 2-й ступені.

У аддзеле прапаганды камітэта КПК павета Цзінгу паведамілі, што ў паселішчы Юнпін ў выніку землетрасення адзін чалавек загінуў, 19 пацярпелі, частка будынкаў абрынулася.

Усе ведамствы ДСУ неадкладна пяройдуць у рэжым экстранага рэагавання 2-й ступені, будуць ажыццяўляць экстранае дзяжурства, маніторынг, прагназаванне тэндэнцый землетрасення, даследаванне і ацэнку шкоды ад бедстваў.

Сейсмалагічнае ўпраўленне правінцыі Юньнань, Упраўленне па барацьбе з землетрасеннямі павятовага горада Пуэр, а таксама адпаведныя сейсмалагічныя ведамствы павятовага ўзроўню аператыўна накіруюць персанал для вывучэння становішча і экстраных работ у зоне бедства. ДСУ накіруе на месца землетрасення экстранную брыгаду для аказання дапамогі ў выратавальных работах.

Пасля землетрасення 150 прафесійных выратавальнікаў 2-га атрада Юньнанскай дывізіі Народнай узброенай паліцыі Кітая ў 23:10 выехалі з лагера ў Куньміне, каб у тэрміновым парадку накіравацца ў зону бедства для вядзення выратавальных работ. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040