Адзін чалавек загінуў, 324 атрымалі траўмы ў выніку землетрасення магнітудай 6,6, якое адбылося ў правінцыі Юньнань. Пра гэта паведаміла мясцовая адміністрацыя. Інфармацыя пра параненых паступіла з павета Цзінгу, дзе знаходзіўся эпіцэнтр падземных штуршкоў.
Правінцыя Юньнань запусціла механізм экстранага рэагавання на НЗ першага ўзроўню і накіравала ратаўнікоў у пацярпелыя раёны. - Р -