Дзяржсавет КНР прыняў зменены праект закона аб папярэджанні і кантролі забруджвання атмасферы, у якім падкрэсліваецца нацэленасць на крыніцы, аб'ём выкідаў і шчыльнасць забруджвальных рэчываў.
Выпраўлены законапраект устанаўлівае пакаранне за такія парушэнні, як неліцэнзаваныя выкіды забруджвальных рэчываў, перавышэнне аб'ёмаў іх выкідаў і фальсіфікацыя дадзеных маніторынгу. Абмеркаванне законапраекта прайшло пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна на пасяджэнні Дзяржсавета КНР.
Выпраўлены законапраект прадугледжвае ажыццяўленне скаардынаванага кантролю за рознымі забруджвальнікамі, якія ўзнікаюць за кошт спальвання вугалю, ад прамысловасці, аўтамабіляў і пылу, у ключавых раёнах будуць праводзіцца скаардынаваныя рэгіянальныя мерапрыемствы.
Законапраект будзе перададзены ў ПК УСНП для разгляду пасля атрымання новых паправак.
На пасяджэнні ўрад таксама прыняў рашэнне ўдасканаліць абарону медыцынскага персаналу, які працуе з інфекцыйнымі хваробамі, будуць удасканалены стандарты і планы на выпадак надзвычайных абставінаў.
Будуць прынятыя меры па ўмацаванні маніторынгу і дэзінфекцыі, а таксама для забеспячэння бяспекі пры перавозцы пацыентаў, працы з целамі памерлых, лабараторных эксперыментаў і ўтылізацыі медыцынскага смецця.
Медыцынскія работнікі, задзейнічаныя ў грамадскіх надзвычайных сітуацыях у сферы інфекцыйных захворванняў, знаходзячыся ў Кітаі і за мяжой, павінны атрымліваць субсідыі; у выпадку гібелі, інфіцыравання або калецтва гэтых медыцынскіх работнікаў павінны быць выплачаныя кампэнсацыі. --0--