Кітай умацуе індустрыю аўтсорсінгу ў сферы паслуг для стварэння новых канкурэнтных пераваг у знешнім гандлі, паведаміў сёння цэнтральны ўрад.
Кітай будзе стымуляваць дзейнасць па аўтсорсінгу ў сферы высокіх тэхналогій і прадукцыі з высокім дабаўленым коштам для забеспячэння структурнай трансфармацыі і павышэння ўзроўню прамысловасці, паведамілі на пасяджэнні Дзяржсавета КНР, якое прайшло пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.
На пасяджэнні сектар быў ахарактарызаваны як "зялёная прамысловасць", што стане новым рухавіком для трэцяй індустрыі і спрыяльна адаб'ецца на росце занятасці.
Будзе падтрыманы аўтсорсінг у сферы паслуг, якія тычацца праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій, даследаванняў і распрацовак, фінансаў і ўрадавай дзейнасці.
Пасяджэнне таксама ўхваліла падтрымку прадпрыемстваў па праектах з высокім дабаўленым коштам, уключаючы аўтсорсінг у сферы ведаў і бізнес-працэсаў, для асваення замежных рынкаў.
У Кітаі будуць створаны некалькі прадпрыемстваў-лідараў, якія спецыялізуюцца на аўтсорсінгу ў сферы паслуг, будзе стымулявацца развіццё дробнымі і сярэднімі кампаніямі сваёй спецыялізацыі.
Цэнтральны ўрад таксама разглядае ўвядзенне падатковых ільгот для прадпрыемстваў у сферы перадавых тэхналогій або якія займаюцца аўтсорсінгам ў сферы паслуг.
Пасяджэнне паабяцала пашырыць каналы фінансавання праз фінансавыя структуры, страхавыя кампаніі і дзяржаўныя банкі, а таксама за кошт выхаду на біржу.
Кампаніі ў гэтым сектары таксама атрымаюць прэферэнцыі ў мытнай ачыстцы, валютным кантролі і пры найманні замежных супрацоўнікаў, сцвярджаецца на пасяджэнні. У пералік іншых зацверджаных на пасяджэнні стымулюючых мер уваходзіць узмацненне абароны інтэлектуальнай уласнасці. - Р -