Старшыня Вярхоўнага народнага суда КНР Чжоу Цян паведаміў, што неабходна паглыбляць рэформы ў сферы юстыцыі, вырашаць праблему судовай несправядлівасці, з якой сутыкаюцца недзяржаўныя прадпрыемствы і недзяржаўная эканоміка, ліквідаваць перашкоды для судовай справядлівасці, садзейнічаць здароваму развіццю недзяржаўнай эканомікі.
Чжоу Цян на праведзенай Вярхоўным народным судом гутарцы з удзелам прадстаўнікоў Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, а таксама недзяржаўных прадпрыемстваў паведаміў, што народныя суды ўсіх узроўняў павінны трывала зацвердзіць канцэпцыю абароны, у адпаведнасці з законам на роўных абараняць інтарэсы недзяржаўных эканамічных суб'ектаў. Неабходна ў адпаведнасці з законам асцярожна ставіцца да судовых арыштаў маёмасці і іншых мераў, у максімальнай ступені пазбягаць неспрыяльнага ўздзеяння судовых разглядаў на вытворчую дзейнасць прадпрыемстваў і занятасць супрацоўнікаў.
Чжоу Цян падкрэсліў неабходнасць актыўнага судовага абслугоўвання недзяржаўных прадпрыемстваў. Народныя суды ўсіх узроўняў павінны своечасова заслухоўваць меркаванні і прапановы асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, а таксама недзяржаўных прадпрыемстваў, неабходна падтрымліваць і прасоўваць удзел супрацоўнікаў недзяржаўных прадпрыемстваў у якасці народных засядацеляў, падтрымліваць удзел асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў у якасці пасрэдніка і арбітра ў грамадзянскіх і гандлёвых справах. --0--