Банк Кітая прагназуе рост нацыянальнага ВУП на ўзроўні 7,2% у 2015 годзе
  2014-12-03 16:52:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апублікаваным дакладзе Банка Кітая прагназуецца, што ў 2015 годзе кітайскі ВУП павялічыцца прыкладна на 7,2%. Гэты паказчык ніжэй за раней вызначаны кітайскімі ўладамі на наступны год.

Гэта адзін з нямногіх афіцыйных прагнозаў буйной дзяржаўнай кампаніі з указаннямі на магчымы працяг памяншэння тэмпаў развіцця эканомікі КНР. Пры гэтым, замежныя аналітыкі чакаюць, што ўлады знізяць свае мэтавыя паказчыкі ВУП.

Улады КНР раней заяўлялі пра намер пашырыць нацыянальны ВУП на 7,5% у 2014 годзе, і краіна дамаглася павелічэння названага паказчыка на 7,4% у першыя тры кварталы бягучага года.

"У цэлым адзначаюцца прыкметы паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы, – адзначыў вядучы даследчык Банка Кітая Чэнь Вэйдун. – У той жа час, лішак вытворчых магутнасцяў, карэкціроўкі ў маёмасным сектары і іншыя неспрыяльныя фактары будуць стрымліваць эканамічны рост". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040