Міністэрства камерцыі КНР апублікавала кіруючыя заўвагі па садзейнічанні здароваму развіццю сярэдніх і малых лагістычных прадпрыемстваў, у якіх вызначаны чатыры групы мер падтрымкі: удасканаленне сістэмы іх абслугоўвання, павелічэнне ўрадавай падтрымкі, вырашэнне цяжкасцяў з фінансаваннем, удасканаленне ўмоў для вядзення бізнесу.
Згодна з кіруючымі заўвагамі, Міністэрства камерцыі будзе падтрымліваць стварэнне фінансавымі структурамі фінансавых прадуктаў, якія адпавядаюць спецыфіцы лагістычнай галіны, будзе заахвочваць і накіроўваць сярэднія і малыя лагістычныя прадпрыемствы ажыццяўляць масавую "стыкоўку" з камерцыйнымі банкамі, падтрымліваць упарадкаванне лагістычнымі прадпрыемствамі прадастаўлення паслуг па забеспячэнні кантролю і захоўвання тавару, прасоўваць стварэнне пад эгідай урада фондаў для кампенсацыі крэдытных рызык сярэдніх і малых прадпрыемстваў.
У той жа час будзе весціся паскоранае будаўніцтва грамадскіх пляцовак для абслугоўвання сярэдніх і малых лагістычных прадпрыемстваў.
Апрача гэтага, Міністэрства камерцыі таксама будзе прасоўваць паскораную рэалізацыю зніжэння падаткаабкладання, памяншэння тарыфаў і інш., узмацняць кантроль і ацэнку рэалізацыі палітычных мер.
Паводле даных Міністэрства камерцыі, сярэднія і малыя лагістычныя прадпрыемствы заняты ў аптовым і рознічным гандлі, гасцінічным і рэстаранным бізнесу, прадастаўленні камерцыйных паслуг і паслуг насельніцтву і іншых галінах, іх доля ў агульнай колькасці кітайскіх лагістычных кампаній складае 99,8%, у іх занята звыш 100 млн. чалавек. - Р -