Пекін мае намер прыцягнуць прыватны капітал для  рэалізацыі сацыяльных праектаў
  2014-12-10 10:35:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Пекіна маюць намер прыцягнуць прыватныя інвестыцыі на суму 130 млрд. юаняў для рэалізацыі 61 сацыяльнага праекта. Пра гэта адміністрацыя горада паведаміла на 6-м кірмашы па інвесціраванню ў Пекін.

Сталічны камітэт па справах развіцця і рэформ апублікаваў тут 61 сацыяльны праект па прыцягненні прыватнага капіталу. Сярод іх ёсць праекты, звязаныя з рэйкавым транспартам, аўтадарогамі, абсталяваннем для парковак, ачысткай сцёкавых вод, комплексным аздараўленнем рэк, перапрацоўкай цвёрдых адходаў, ацяпляльным абсталяваннем, стварэннем прыватных бальніц, будаўніцтвам дамоў для састарэлых, культурна-крэатыўнай галіной і інш.

"Пекін імкнецца да паляпшэння адміністрацыйных працэдур па выдачы дазволаў на прадпрымальніцтва і хоча стварыць больш спрыяльны інвестыцыйны клімат. Сталіца вітае прыход прыватнага капіталу ў развіццё сацыяльнай сферы горада", – сказала на мерапрыемстве віцэ-мэр мегаполіса Чэн Хун. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040